Пан Твардоўскі

У спектаклі “Пан Твардоўскі” шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя  знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну — дух Барбары Радзівіл. Пан Твардоўскі  ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу.  Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай , насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.

Падчас  тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць  самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым  атрыманы дар, а таксама дазнаецца , што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару…

Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб разам з героямі гэтай гісторыі акунуцца у змрочную  атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання,  палацавых інтрыг і пераваротаў, магічных пераўтваранняў і нават убачыць выкліканне сапраўднага прывіда  з замагільнага свету.