Пан Твардоўскі
У спектаклі “Пан Твардоўскі” шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну — дух Барбары Радзівіл. Пан Твардоўскі ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай , насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.
Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца , што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару…
Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб разам з героямі гэтай гісторыі акунуцца у змрочную атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання, палацавых інтрыг і пераваротаў, магічных пераўтваранняў і нават убачыць выкліканне сапраўднага прывіда з замагільнага свету.
Аўтар: С.Кавалёў
Рэжысер- пастаноўшчык: Павел Марыніч
Мастак: Ілля Падкапаеў
Працягнасць спяктакля: 1 г 50 хв
Дата прэм’еры: 22.09.2024
АКЦЁРЫ:
Барбара Радзівіл – Анастасія Бурмістрава
Жыгімонт Аўгуст – Іван Вялічка
Суддзя, Пасланец – Уладзіслаў Ядройцаў
Ганна Радзівіл, Незнаёмая, Вучань Ян – Антаніна Ракала
Гальшка – Юлія Зубко
Пан Твардоўскі – Павел Рыжоў
Пасланец – Ілля Назаранка